Памёр выдавец, заснавальнік газеты «Свабода» і адноўленай «Нашай нівы» Павел Жук


Яму было 65 гадоў. Прычыны смерці не паведамляюць.

Павел Жук у перадачы «Студыя». 26 сакавіка 2018 года. Кадр з відэа: Белсат

Павел Жук пайшоў з жыцця раніцай 15 лютага, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У 1989 годзе Павел Жук увайшоў у выдавецкую групу «Літаратура» Сяргея Дубаўца і Алеся Бяляцкага, потым браў удзел у выданні «Навінаў БНФ».

У сакавіку 1990 года выдаў разам з Дубаўцом і Алесем Гурковым газету «Дзень Волі – 90», з якой вырасла перыядычная газета «Свабода». Жук стаў яе выдаўцом. Гэтая газета выходзіла да лістапада 1997 года, пакуль не была закрытая за крытыку Аляксандра Лукашэнкі.

Жук адрадзіў газету пад назвай «Навіны» ў студзені 1998 года, зноў стаў яе выдаўцом. У 2000 годзе газета змяніла назву на «Наша Свабода», якую ўлады праз штраф закрылі ў 2002 годзе.

Таксама Жук быў заснавальнікам адроджанай газеты «Наша ніва», якая ў красавіку 1991 года пачала выходзіць з ініцыятывы Сяргея Дубаўца. «Наша ніва» выходзіла паралельна на паперы і ў інтэрнэце, але ў 2018 годзе адмовілася ад папяровай версіі.

Hавiны
«Незалежная журналістыка праб’ецца скрозь асфальт». 20 гадоў таму ўлады закрылі газету «Пагоня»
2021.11.12 18:20

АА belsat.eu

Стужка навінаў