Дэпутаты пачалі працаваць над законапраектам аб замежных агентах


Вясной сёлета ў Беларусі можа з’явіцца законапраект аб замежных агентах. Дэпутаты ўжо пачалі распрацаванне адпаведнага закону, напісаў у сваім Facebook дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Алег Гайдукевіч, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў падчас выступу на Усебеларускім народным сходзе заявіў, што ў Беларусі неабходна распрацаваць і прыняць закон аб замежных агентах. Сёння ж палітык паведаміў, што адпаведная праца распачалася і ў Палаце прадстаўнікоў.

«Закон аб замежных агентах будзе разгледжаны, перакананы, ужо на вясенняй сесіі. Паспеем. Адпаведная праца ўжо пачалася», – напісаў у сваім Facebook дэпутат.

Hавiны
Лукашэнка: У Беларусі няма ні карупцыі, ні алігархаў. Як расследаванні «Белсату» зняпраўджваюць гэта
2021.02.11 16:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў