«Варожая графіка»: на чыгуначным вакзале ў Менску англамоўныя надпісы заклеілі ізастужкаю


Барацьба цяперашніх уладаў з беларускаю лацінкаю атрымала новы кірунак: цяпер ад вачэй грамадзянаў сталі хаваць надпісы на англійскай мове. На чыгуначным вакзале ў Менску «варожыя» літары на інфармацыйных табло заклеілі стужкаю, падобнай на ізаляцыйную, піша выданне Blizko.by.

Табло на чыгуначным вакзале Менску. 15 студзеня 2024 года.
Фота: Blizko.by

На чыгуначным вакзале пастанавілі, што на інфармацыйных табло не мусіць быць словаў «Train», «Route», «Numeration from», «Arrival», «Departure» і «Delay». Пераклад на ангельскую мову неабходных для замежніках указальнікаў дапамагаў знайсці, напрыклад, патрэбны цягнік, пуць, даведацца час адпраўлення або прыбыцця.

Табло на чыгуначным вакзале Менску. 15 студзеня 2024 года.
Фота: Blizko.by

Усе словы на ангельскай заляпілі стужкаю, падобнай на ізаляцыйную, таму «варожая» графіка ўсё адно прасвечваецца. Такім чынам «выправілі» усе інфармацыйныя табло ў абодвух падземных пераходах, а таксама на платформах.

Табло на чыгуначным вакзале Менску. 15 студзеня 2024 года.
Фота: Blizko.by

На самім вакзале няма аніводнай шыльды з беларускай лацінкаю або англійскай моваю. Затое знайшоўся не адзін паказальнік з памылкамі: «ваенаслужачы» замест «ваеннаслужачы» або «вайсковец», «пакои маці і дзіцяці», «2-ой, 3-ий, 4-ый этаж» замест «2-й, 3-й, 4-й этаж».

Табло на чыгуначным вакзале Менску. 15 студзеня 2024 года.
Фота: Blizko.by

Пры гэтым вялікае табло каля прыгарадных кас на вуліцы наогул засталося без «шапкі» табліцы, таму цяпер лёгка заблытацца ў лічбах, гадзінах, хвілінах і платформах. Стужку, што дапамагала зарыентавацца, знялі, бо на ёй таксама была забароненая графіка.

Аналітыка
«Які транспартны цэх гэта прыдумаў?» Улады зрабілі беларускую лацінку сімвалам пратэсту
2023.04.08 12:38

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў