Чым займаецца Максім Знак у калоніі, распавёў ягоны адвакат


Максім Знак сустрэўся са сваім адвакатам у калоніі №3 «Віцьба» 14 студзеня, паведамляе тэлеграм канал «Невероятные письма. Максим Знак».

Паводле адваката, Знак цяпер на каранціне, у добрым здароўі, адчувае сябе добра. Чытае кнігі і піша аповеды. Лістоў у калоніі палітвязень пакуль не атрымліваў.

Артыкулы
Максім Знак распавёў пра свой перавод ў Віцебск: «Забег з чатырма сумкамі – захапляльны фітнес»
2022.01.09 16:39

Сябру штабу Віктара Бабарыкі, адваката Максіма Знака затрымалі 9 верасня 2020 году. 18 верасня яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»). На знак нязгоды з абвінавачаннямі Знак абвяшчаў галадоўку.

Максіма Знака судзілі разам з Марыяй Калеснікавай і 6 верасня агучылі прысуд – 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу ўлады, закліках да захопу ўлады, стварэнні і кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем.

Артыкулы
Любяць музыку і хацелі застацца жыць у Беларусі. Што мы ведаем пра Марыю Калеснікаву і Максіма Знака
2021.09.06 09:39

На пачатку студзеня Максіма Знака перавялі з СІЗА ў калонію «Віцьба».

Адрас для лістоў: 211322, п.Віцьба, ПК-3 (каранцін), Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Знаку Максіму Аляксандравічу.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў