Афіцыйны Менск шантажуе Украіну


Беларусь патрабуе ад Украіны зніжэння коштаў на электраэнергію і шантажуе яе тым, што будзе купляць электрычнасць у Расеі.

Паводле прэс-службы амбасады Украіны ў Менску, цяпер пастаўкі ў Беларусь ажыццяўляюцца па ўнутраных коштах Украіны. “Адпаведна, змяншэнне гэтага кошту будзе азначаць, што мясцовыя энергетыкі будуць працаваць сабе ў страту. На такі крок наша краіна пайсці не можа”, – адзначаюць у прэс-службе.

Летась Украіна забяспечыла амаль 70% экспартных паставак электраэнергіі ў Беларусь. “Беларускім уладам трэба кіравацца не толькі коштамі, але і стабільнасцю партнёра. З Украінаю мы даўно працуем, і кошты ў іх сапраўды ўнутраныя. Як сябе будзе паводзіць новы партнёр з Расеі – вялікая пытанне. Калісьці беларускія ўлады хлопалі дзвярыма і сыходзілі да ўкраінскіх дамоваў. Цяпер мы бачым абсалютна адваротную сітуацыю. Думаю, тут рэч не толькі ў коштах, але яшчэ і ў выбудоўванні эканамічнага вектару супрацы”, – мяркуе эканаміст Ігар Пеліпась.

Цяпер з боку Беларусі вядуцца перамовы з кампаніяй “Интер РАО ЕЭС” наконт паставак электраэнергіі з Расеі. Чакаецца, што пастаўкі па кантракце пачнуцца ў сярэдзіне лютага. Апроч таго, кіраўніцтва Расеі вядзе перамовы пра будаўніцтва ў Беларусі АЭС, якая мусіць не толькі забяспечыць краіну ўласнай электраэнергіяй, але і вывесці яе на экспартныя рынкі. Будаўніцтва электрастанцыі прызначылі на канец года.

belsat.eu

Стужка навінаў