Калгаснік з 500-гадоваю радаслоўнаю


Пра тое, як Аляксандр Залівака шукаў сваякоў, каб скласці генеалагічнае дрэва, і як дзякуючы гэтаму памяняў працу, – у апошнім выпуску праграмы «Рэпартэр».

«Рэпартэр» выходзіць на «Белсаце» штотыдзень у чацвер а 20:30. Паглядзець апошні і папярэднія выпускі можна ў закладцы «Нашыя праграмы».

Спачатку Аляксандру Заліваку проста было цікава, чым займаліся ягоныя продкі. Ён пачаў распытваць бабуляў і дзядуляў, але тыя мала што памяталі. Вядома, наступным крокам стаў архіў. Выявілася, што род Залівака мае свой герб і налічвае 500 гадоў.

Валерый Залівака. Фота belsat.euВалерый Залівака. Фота belsat.euСпадар Аляксандр гэтак захапіўся, што паступіў на архіўнае аддзяленне гістфаку БДУ і пачаў займацца генеалогіяй прафесійна. Вынікам пошукаў стала генеалагічнае дрэва, на складанне якога пайшло 8 гадоў. «Мінімум 250 крыніцаў трэба праглядзець па адным родзе, Літоўскую метрыку, актавыя кнігі, дакументы…», – тлумачыць Аляксандр Залівака. У выніку маем кнігу «Гісторыя роду Залівака».

З васьміюрадным братам Валерыем ён пазнаёміўся, калі пачаў шукаць іншых сваякоў і распытваць аб продках, прасіць старыя дакументы і здымкі. «Цяпер, калі некаторыя спрабуюць назваць мяне калгаснікам, я заўсёды казаў: я хоць і калгаснік, але з 500-гадоваю радаслоўнаю», – усміхаецца ён. Дарэчы, прозвішча Залівака ўтварылася ад мясцовасці Залевы на Наваградчыне.

Аляксандр Залівака – аўтар шэрагу кніг, летась ён выдаў «Гісторыю роду Мурашка» паводле замовы аднаго з прадстаўнікоў роду Аляксандра Мурашкі. Яе прэзентацыя праходзіла ў музычнай гасцёўні «Дома Ваньковічаў» у Менску падчас сустрэчы Менскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства.

{movie}Гісторыя роду Залівака (урывак з праграмы “Рэпартэр”)|right|10838{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў