140-ы дзень пратэстаў: затрыманні ў Піцеры, суды па суботах, лісты салідарнасці і начныя шпацыры


У Беларусі 140 дзён працягваюцца паслявыбарчыя пратэсты. Belsat.eu падводзіць вынікі гэтага дня.

Менскія суды будуць працаваць у суботы

«У сувязі з працяглымі выходнымі днямі з мэтай аператыўнага разгляду справаў аб адміністратыўных правапарушэннях павінны выйсці на працу 26.12, 2.01 і 9.01».

Жыхары Полацка зладзілі вось такую акцыю салідарнасці. Яны сабраліся і напісалі больш за сотню лістоў палітвязням!

Тут можна знайсці адрасы.

Лісты салідарнасці.
Фота: Belsat

У Савецкім раёне Менску праблемы з вадой

«У нас адбыўся збой абсталявання на станцыі, якая падае ваду на Савецкі раён, таму назіраецца пагаршэнне якасці вады. Зараз усе сілы «Мінскводаканала» кінутыя на тое, каб прамыць вонкавыя сеткі», – растлумачылі ў дыспетчарскай.

Бочкі стаяць: Усходняя, 50, Бяды, 01/11, Цнянская, 17 і Коласа, 21.

У Вільні аднавілі мемарыял Раману Бандарэнку

Беларусы ў Вільні аднаўляюць мемарыал Бандарэнку.
Фота: Белсат

У Менску з’явіўся свой Грынч

У Пецярбурзе затрымалі беларусаў

Учора паліцэйскі заявіў удзельнікам акцыі ля амбасады, што ад 26-га іх будуць затрымліваць за значакі, стужкі і бчб-сцягі, а сёння людзей затрымалі, хоць яны былі і без сімволікі.

Але затрыманыя не губляюць настрою нават у аддзяленні паліцыі! Усяго затрымалі 14 чалавек, двое з якіх – журналісты.

Затрыманыя ў Пецярбурзе беларусы.
Фота: Belsat

З 1-га аддзелу паліцыі Пецярбургу адпусцілі ўсіх 14 чалавек, затрыманых ля беларускай амбасады.

На ўсіх склалі пратаколы па артыкуле 8-6-1 – парушэнне супрацьэпідэмічных мераў.

Беларусы стварылі петыцыю, якую мяркуюць адправіць у Савет Міністраў

У ёй гаварыцца аб выключэнні з пераліку сродкаў масавай інфармацыі газеты «СБ. Беларусь сегодня», якой будзе аказана падтрымка з бюджэту.

«Лічым, што калі Адміністрацыя Прэзідэнта хоча мець свой друкаваны орган, няма чаго яго ўтрымліваць за кошт падаткаплацельшчыкаў краіны», – заяўлена ў петыцыі. А сродкі прапануюць перанакіраваць на закуп вострадэфіцытных лекаў.

Беларусы працягваюць гуляць. 140 – гэта не канец!

А ў Рызе сёння так

Ялінка ў Рызе.
Фота: symbalby
Стужка навінаў