14 метраў. Гэта шырыня моста, які цяпер злучае захад Віцебску з цэнтрам


Мост металістаў стаў найкарацейшым шляхам з Чыгуначанага раёну ў цэнтр гораду пасля таго, як 15 лістапада на рэканструкцыю закрылі Полацкі шляхапровад.

Пасля закрыцця Полацкага шляхапроваду асноўны рух адбываецца цяпер па аб’язных дарогах, але асноўная нагрузка лягла на мост «Металістаў», рамонт якога скончыўся днямі. Цяпер раніцай і ўвечары на ім – рэгулярныя заторы, бо шырыня моста – усяго 14 метраў.

Мост Металістаў шырынёй усяго 14 метраў, і мае толькі дзве паласы ў абодва бакі. Фота – «Белсат»
  • Полацкі шляхаправод дзейнічае ў Віцебску з 1953 года. Нядаўна яго прызналі аварыйным, рух па ім перакрыты як для транспарту, гэтак і мінакоў. Улады плануюць рэканструяваць дарогу ў два этапы, кожны будзе цягнуцца каля двух гадоў.

ДД

Стужка навінаў