«Амаль сто гадоў на шасцярых». Як у сацсетках каментуюць вырак фігурантам справы Ціханоўскага


Ад 14 да 18 гадоў турмы – столькі атрымалі фігуранты справы Сяргея Ціханоўскага. У інтэрнэце прысуд называюць сюрам, самым жорсткім прысудам у палітычнай справе ў Еўропе і адзначаюць, што Лукашэнка робіць усё, каб беларусы перасталі здзіўляцца. Сабралі рэакцыю сацсетак.

 

Скрыншот: Дзміцер Навоша / Facebook

14 снежня ў СІЗА № 3 Гомля абвясцілі прысуд у справе палітыкаў Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча, блогераў Уладзіміра Цыгановіча і Ігара Лосіка ды чальцоў каманды Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 года: Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова.

Сяргея Ціханоўскага пасадзілі на 18 гадоў, адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сакаву і Папову прысудзілі па 16 гадоў калоніі. Цыгановіч і Лосік асуджаныя да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Статкевіч – на 14 гадоў пазбаўлення з волі. Абскардзіць судовае рашэнне можна праз абласны суд у Вярхоўным Судзе. На гэта ёсць 10 дзён.

Артыкулы
«Мы не спынімся». Святлана Ціханоўская, Марына Адамовіч і Дар’я Лосік пра гомельскі прысуд
2021.12.14 15:06

ДР belsat.eu

Стужка навінаў