Кіраўнік байцоў «Алмазу» стаў намеснікам дырэктара спарткомплексу «Стайкі»


З канца снежня 2010 года Віктар Зураеў узначальваў «Алмаз», да таго займаўся падрыхтоўкай спецназу, ваяваў у Нагорным Карабаху.

Віктар Зураеў з узброенымі байцамі без апазнавальных знакаў.
Фота: «Пул первого» / Telegram

Палкоўнік Віктар Зураеў пакінуў пасаду камандзіра спецпадраздзялення барацьбы з тэрарызмам «Алмаз» і заняў пасаду намесніка дырэктара па бяспецы ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі», паведамляе «Трыбуна». Выданне «Zerkalo.io» піша, што гэтую інфармацыю пацвердзіла іншая крыніца.

Афіцыйна не паведамлялася ні пра звальненне Зураева, ні пра яго новае прызначэнне.

Паводле «Трыбуны», Зураеў на новым месцы будзе «правяраць супрацоўнікаў на добранадзейнасць, вывучаць лайкі і пасты ў сацсетках і подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў на выбарах-2020.

Зураеву 58 гадоў, па нацыянальнасці ён асецін. «Трыбуна» дадае, што Зураеў кіраваў байцом, які 10 жніўня 2020 года застрэліў пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага. Зураеў у тым жніўні быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу».

Артыкулы
Год таму каля станцыі метро «Пушкінская» ў Менску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі
2021.08.10 13:37

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў