Еўразвяз і ЗША заклікалі вызваліць асуджаных у «справе Ціханоўскага»


Афіцыйны прадстаўнік Еўразвязу ў вонкавай палітыцы Пэтэр Стана апублікаваў адмысловую заяву з нагоды прысудаў фігурантам «справы Ціханоўскага».

Афіцыйны прадстаўнік вонкавапалітычнай службы Еўразвязу Пэтэр Стана. Крыніца: Peter Stano / Twitter

«Гэтыя прысуды з’яўляюцца яшчэ адным прыкладам неабгрунтаваных абвінавачанняў супраць беларускіх грамадзянаў, якія скарысталі сваё права на выказванне меркавання і заклікалі да свабодных і справядлівых выбараў, – гаворыцца ў заяве. – Гэтыя прысуды з’яўляюцца часткай жорсткіх і сістэматычных рэпрэсіяў супраць усіх незалежных галасоў у Беларусі».

Еўразвяз «рашуча асуджае» працяглыя грубыя парушэнні рэжымам Лукашэнкі правоў чалавека і асноўных свабодаў, паўтарае патрабаванне неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных Беларусі (толькі прызнаных палітвязнямі ўжо 920 чалавек).

«Беларусь павінна прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязльніцтваў і абавязльніцтваў у межах ААН і АБСЕ, – дадаюць у заяве. – У сувязі з далейшым пагаршэннем парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсіяў у Беларусі, Еўразвяз па-ранейшаму збіраецца разглядаць далейшыя санкцыі адпаведна падыходу, прынятаму Радай Еўразвязу 12 кастрычніка 2020 года».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаўся па-беларуску:

З падобнай заявай у Twitter выступіў Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Энтані Блінкен:

«Мы асуджаем сённяшнія палітычна матываваныя прысуды беларускім апазіцыянэрам Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу і журналісту Ігару Лосіку. Мы заклікаем да іх неадкладнага, безумоўнага вызвалення ўсіх больш як 900 палітвязняў, якіх трымае рэжым Лукашэнкі».

14 снежня ў СІЗА-3 Гомля абвясцілі прысуд у «справе Ціханоўскага». Сяргея Ціханоўскага пасадзілі на 18 гадоў, адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову прысудзілі па 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Уладзімір Цыгановіч і Ігар Лосік асуджаныя да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мікола Статкевіч – да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму.

Hавiны
«Амаль сто гадоў на шасцярых». Як у сацсетках каментуюць вырак фігурантам справы Ціханоўскага
2021.12.14 17:34

АА belsat.eu

Стужка навінаў