У Нью-Ёрку прадалі з аўкцыёну карціну Марка Шагала «Над горадам»


Аўкцыён Sotheby’s Modern Evening Auction адбыўся 13 лістапада 2023 года ў Нью-Ёрку. На ім за $13,3 мільёнаў прадалі знакамітую карціну Марка Шагала «Над горадам», якую мастак напісаў у 1924 годзе.

Марк Шагал «Палёт над горадам». Крыніца: sothebys.com

Карціна знаходзілася ў прыватнай японскай калекцыі. За яе разлічвалі атрымаць суму ў дыяпазоне ад 12 да 18 мільёнаў долараў.

За палатно Шагала змагаліся два патэнцыйных пакупніка. У зале прысутнічалі іхныя прадстаўнікі, якія падчас таргоў кансультаваліся з імі па тэлефоне.

Урэшце, карціна была прададзеная за $13,3 мільёнаў. Разам з дадатковымі плацяжамі выніковая сума склала 15 616 200 долараў.

Таксама на аўкцыёне паспрабуюць прадаць тры іншыя працы віцебскага мастака. Сярод іх карціна «Свята ў цырку» («La Fête au cirque»). У 2017 годзе работа «Вялікі цырк» («La Grand cirque») з серыі карцінаў мастака, прысвечаных цырку, пайшла з малатка за $16 мільёнаў.

Каментар
Культуролаг Мікіта Моніч: Дзяржаве патрэбная салярка, а не Шагал
2023.10.25 00:00

З 11 да 24 кастрычніка на сайце аўкцыённага дому «Christieʼs» праходзілі таргі сучаснага мастацтва, дзе прадстаўленыя 12 працаў Марка Шагала. Самая дарагая з іх – «Арлекін» («L’Arlequin»). Аўкцыённы дом ацаніў яе на 300–500 тысяч еўраў.

У гэтым жа аўкцыённым доме з 17 да 30 кастрычніка праходзіць онлайн-аўкцыён творчасці Шагала. На ім упершыню прадстаўленыя 78 гравюраў мастака, зробленых цягам 60 гадоў. Аўкцыённы дом паведамляе, што яны ў «надзіва добрым стане». Даражэй за ўсіх ацэненая кніга Гамэра «Адысея» з ілюстрацыямі мастака. Аўкцыённы дом «Christieʼs» ацаніў яе на 50–70 тысяч долараў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў