На аўкцыёне прадаюць самую вядомую карціну Марка Шагала «Палёт над горадам»


На аўкцыёне «Sotheby’s», які пройдзе 13 лістапада, паспрабуюць прадаць самую вядомую карціну Марка Шагала «Палёт над горадам». Кошт карціны аўкцыённы дом ацаніў як 12–18 млн долараў.

На аўкцыёне «Sotheby’s» паспрабуюць прадаць самую вядомую карціну Марка Шагала «Палёт над горадам». Скрыншот: sothebys.com

На наступны дзень, 14 лістапада, на аўкцыёне паспрабуюць прадаць тры іншыя працы віцебскага мастака. Сярод іх карціна «Свята ў цырку» («La Fête au cirque»). У 2017 годзе работа «Вялікі цырк» («La Grand cirque») з серыі карцінаў мастака, прысвечаных цырку, пайшла з малатка за 16 млн долараў, піша «Office Life».

На аўкцыёне «Sotheby’s» паспрабуюць прадаць карціны Марка Шагала. Скрыншот: sothebys.com

З 11 да 24 кастрычніка на сайце аўкцыённага дому «Christieʼs» праходзяць таргі сучаснага мастацтва, дзе прадстаўленыя 12 работаў Марка Шагала. Самая дарагая з іх – «Арлекін» («L’Arlequin»). Аўкцыённы дом ацаніў яе на 300–500 тысяч еўраў.

У гэтым жа аўкцыённым доме з 17 да 30 кастрычніка праходзіць онлайн-аўкцыён творчасці Шагала. На ім упершыню прадстаўленыя 78 гравюраў мастака, зробленых цягам 60 гадоў. Аўкцыённы дом паведамляе, што яны ў «надзіва добрым стане». Даражэй за ўсіх ацэненая кніга Гамэра «Адысея» з ілюстрацыямі мастака. Аўкцыённы дом «Christieʼs» ацаніў яе на 50–70 тысяч долараў.

«Адысея» Гамэра з ілюстрацыямі Марка Шагала. Крыніца: mutualart.com
«Адысея» Гамэра з ілюстрацыямі Марка Шагала. Крыніца: mutualart.com
«Адысея» Гамэра з ілюстрацыямі Марка Шагала. Крыніца: mutualart.com

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў