Менскага настаўніка абвінавацілі ў абразе памерлага міліцыянта


Міністэрства ўнутраных справаў 14 верасня паведаміла пра затрыманне ў Менску 29-гадовага настаўніка матэматыкі і фізікі, які, як сцвярджае Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС, абразіў у каментарах у Telegram ужо памерлага на той момант міліцыянта.

Настаўнік, затрыманы за абразу памерлага міліцыянта. Кадр з відэа: МУС РБ

Аўтар каментара радаваўся загадкавай смерці менскага міліцыянта і пісаў, што вып’е шампанскае. Настаўнік, якога затрымалі, раней не трапляў да сілавікоў.

На «пакаяльным відэа» мужчына прызнаў сваю віну. На фігурантах гэткіх «пакаяльных» відэа раней неаднаразова былі заўважныя сляды катаванняў, бывала відавочна, што людзі зачытвалі на іх тэкст, які быў за кадрам.

Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу за «Абразу прадстаўніка ўлады». Гэта не першая крымінальная справа за абразу памерлага міліцыянта. Паводле арт. 369 КК РБ, за гэта могуць пакараць штрафам, арыштам, абмежаваннем ці пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў