Кацярына Андрэева можа выйсці на волю раней


Чацвёрты дзень суда над журналісткамі Белсату. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 году.
Фота: Белсат

Муж зняволенай журналісткі Ігар Ільяш напісаў на сваёй старонцы, што тэрмін Кацярыны Андрэевай пералічылі паводле новага заканадаўства.

«Сёння стаў вядомы новы тэрмін сканчэння зняволення Катарыны Андрэевай – 5 верасня 2022 года. Першапачаткова, нагадаю, гэта было каля 20 лістапада. Аднак пасля ўнясення змяненняў у заканадаўства суд вырашыў пералічыць пакаранне з 1 содняў у СІЗА (да ўступлення прысуду ў сілу) = 1,5 сутак калоніі. Атрымалася недзе мінус 2,5 месяца», – піша Ільяш.

Па яго словах, Кацярына памяняла бірку на адзенні і цяпер новая дата выхаду – 5 га верасня: «Памянялі, вядома, толькі дату – бірка засталася жоўтай, «экстрэмісцкая»».

«Аказваецца, Каця ўжо адсядзела палову свайго двухгадовага тэрміну, ёй засталося сядзець менш за год. І гэта ў любым выпадку. Пры гэтым я па-ранейшаму ўпэўнены, што Каця выйдзе на волю да восені 2022 года», – адзначае Ігар.

Кацярына Андрэева разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай стала фігуранткамі крымінальнай справы аб «Арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Менску 15 лістапада.

18 лютага асуджаная на два гады пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму.

Артыкулы
Журналістак Андрэеву, Барысевіч, Лубнеўскую і Чульцову ўганаравалі прэміяй «Free Media Awards»
2021.08.12 13:16

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў