«Гаманец Лукашэнкі» Зайцаў ужо тры месяцы не плаціў заробкі футбалістам


Паводле інфармацыі «Белсату» з некалькіх крыніцаў, футбалісты берасцейскага футбольнага клубу «Рух» ужо тры месяцы не атрымоўваюць заробак.

Футбалісты берасцейскага клубу «Рух» на таварыскім матчы з «Вентспілсам», 15 лютага 2020 года. Анталья, Турэччына.
Фота: Rukh.by

Клуб «Рух» з Берасця належыць бізнесоўцу Аляксандру Зайцаву. Супраць яго дзейнічаюць еўрапейскія санкцыі, яго называюць «гаманцом Лукашэнкі».

Hавiны
Аляксандр Зайцаў, які трапіў пад санкцыі ЕЗ, выйшаў са складу заснавальнікаў кампаніі «Sigma Technology»
2021.08.20 10:19

Раней Зайцаў уклаў вялікія грошы і ў іншы футбольны клуб – берасцейскае «Дынама». Але сёлета адмовіўся ад гэтай каманды – і яна зноў стала дзяржаўнай. У «Дынама» таксама ёсць праблемы з выплатамі заробкаў.

Месяц таму стала вядома, што з «Руху» звальняюць галоўнага трэнера Кірыла Альшэўскага, які адкрыта падтрымаў палітвязня, журналіста і футбаліста Александра Івуліна.

Hавiны
Галоўнага трэнера ФК «Рух» звольняць. Ён падтрымліваў зняволенага журналіста Івуліна
2021.08.05 18:12

У Вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі «Рух» ідзе на 4-м месцы пасля 22 матчаў. Вышэй за яго – менскае «Дынама», «Шахцёр» і БАТЭ. За ім – «Гомель» і на 6-м месцы берасцейскае «Дынама». За ўсе 22 гульні «Рух» меў толькі дзве паразы – ад «Шахцёра» і ад БАТЭ.

Заснаваны ў 2016 годзе на базе клубу заўзятараў берасцейскага «Дынама», «Рух» летась дэбютаваў у Вышэйшай лізе і адразу заняў 8-е месца.

АС belsat.eu

Стужка навінаў