Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 14 жніўня


Больш за два гады ў Беларусі не спыняюцца маштабныя рэпрэсіі і тэрор супраць грамадзянаў з боку дзяржавы. «Белсат» штовечар робіць агляд рэпрэсіяў за дзень.

У Беларусі працягваецца пераслед вернікаў, святароў і нават цэркваў, якія выступаюць з крытыкай дзеянняў афіцыйнага рэжыму. Паводле адміністратараў тэлеграм-каналу «Хрысціянская візія», колькасць святароў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі ўладаў, сёлета значна большая, чым агучваецца ў медыях.

Аналітыка
Нелаяльных больш, чым здаецца. Як рэжым Лукашэнкі праз вайну з новай сілай абрынуўся на цэрквы
2022.08.14 09:00

Праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч за кратамі 13 месяцаў. 14 ліпеня летась праваабаронцаў арыштавалі, а офісы «Вясны» апячаталі. Затрыманых абвінавачваюць у «нясплаце падаткаў у буйным памеры».

Палітвязня Дзмітрыя Грышчанку ў наваполацкай калоніі караюць штрафным ізалятарам. Прычыны такога пакарання невядомыя. Палітвязня абвінавацілі паводле ч.1 арт 342 КК («Удзел у масавых акцыях») і прысудзілі яму 3 гады калоніі.

Валерыя Саварына і Дзяніс Грышчанка.
Фота: valeria_savarina / Instagram

Палітвязня Мікіту Емяльянава ў сярэдзіне чэрвеня перавялі ў ваўкавыскую калонію і за гэты час другі раз змясцілі ў штрафны ізалятар. Юнак адбыў пакаранне на 18 сутак, а цяпер – на 7 сутак. Прычыны пакуль невядомыя, паведамляе @bnkbel. Акрамя гэтага, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання.

Артыкулы
На палітвязня Мікіту Емяльянава завялі крымінальную справу за непадпарадкаванне адміністрацыі турмы
2021.12.19 11:49

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў