Улады Нарвегіі хочуць афіцыйна перайменаваць назву краіны Hviterussland на Беларусь


Пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Нарвегію, у Міністэрстве замежных спраў і парламенце паведамілі, што працуюць над тым, каб афіцыйна змяніць назву нашай краіны з Hviterussland на Беларусь. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Цяпер у Нарвегіі афіцыйная назва Беларусі – Hviterussland. Мапа: albatros.no

На прыканцы мінула года Святлана Ціханоўская прапанавала літоўскім уладам змяніць афіцыйную назву Беларусі і даслала міністру замежных справаў Літвы Габрыелюсу Ландсбергісу ліст з заклікам перайменаваць назву Baltarùsija на Belarusià на літоўскай мове.

Але ўлады Літвы адмовілі ў перайменаванні: мовазнаўцы пастанавілі, што Baltarùsija утворана ад назвы нацыянальнасці baltarusiai і адпавядае правілам літоўскай мовы.

Hавiны
Святлана Ціханоўская прапанавала Літве змяніць афіцыйную назву Беларусі на літоўскай мове
2021.01.12 09:26

На гэты момант афіцыйную назву нашай краіны да беларускага арыгіналу наблізілі ў 24 дзяржавах Еўропы.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў