Ва ўкраінскую ініцыятыву па пошуку палонных звярнулася больш за 1200 чалавек


Ініцыятыва «Пошук.Полон» займаецца прававой і паліятыўнай дапамогай тым людзям, якія трапілі ў палон расейскіх войскаў.

У Эфіры «Белсату» заснавальнік ініцыятывы Мікалай Полазаў распавёў, што цяпер колькасць ваеннапалонных максімальнае з часоў Другой сусветнай вайны:

«Па шэрагу ацэнак колькасць украінскіх ваеннапалонных зараз складае каля 7 тысяч чалавек. Мы з калегамі арганізавалі тэлеграм-канал, дзе знаходзіцца форма заяўкі на пошук ваеннапалоннага. На бягучы момант за троху больш чым два тыдня з моманту прэзентацыя праекту да нас звярнуліся больш за 1200 чалавек з заяўкамі. Дзякуючы нашым адвакатам, якія знаходзяцца ў Расеі, мы накіроўваем адмысловыя запыты ў разнастайныя органы Расейскай Федэрацыі, у пенітэнцыярныя органы – бо ў дачыненні да некаторых палонных заводзяцца крымінальныя справы».

У Расеі так і не створанае інфармацыйнае бюро, праз якое можна было б шукаць людзей, якія зніклі без вестак. Акрамя таго ў Расеі цяпер максімальна ўскладнена праца праваабаронцаў. «Пошук.Полон» шукае і не грамадзянаў Украіны, у тым ліку і байцоў беларускага Палка Каліноўскага.

«Мы шукаем усіх ваеннапалонных, хто ваяваў на баку Украіны. Тут не мае значэнне нацыянальнасць ці грамадзянства, а мае значэнне, што яны знаходзяцца ва ўладзе дзяржавы-агрэсара», – падкрэсліў аўтар ініцыятывы.

Ён адзначыў, што перамовы па абмену ваеннапалоннымі ідуць цяжка і расейскі бок не спяшаецца выдаваць украінскіх байцоў збольшага таму, што яны могуць зноў узяцца за зброю і зноў пайсці бараніць радзіму.

«Калі мы гаворым пра палонных расейцаў у палоне, то Расейскую Федэрацыю цікавяць канкрэтныя асобы. А лозунг «Сваіх не кідаем» у Расеі не працуе. Значная частка расейскіх ваеннаслужачых папросту ўладам не цікавая», – падзяліўся назіраннямі суразмоўца студыі.

Мікалай Полазаў назваў бесчалавечнымі ўмовы ўтрымання палонных у Расеі: ім бракуе харчавання і медычнай дапамогі.

Каментар
У непрызнанай ЛДНР пагражаюць смерцю беларусам. Ці магчымы абмен палонных каліноўцаў?
2022.07.13 14:25

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў