Ва Украіне засакрэцілі звесткі пра страты на вайне


Цяпер страты ўкраінскага войска ёсць дзяржаўнаю таямніцаю. Звестак не раскрываюць, каб вораг не здолеў выкарыстаць інфармацыю, паведамляе «РБК-Україна».

Фота мае ілюстрацыйны характар. Украіна. 23 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Намесніца міністра абароны Ганна Маляр заявіла:

«Лічбы загінулых ёсць дзяржаўнаю таямніцаю падчас ваеннага становішча. Гэта абумоўлена ваеннаю мэтазгоднасцю і тым, што вораг не павінен ведаць гэтых лічбаў і выкарыстоўваць гэта для ўласных магчымасцяў».

Таксама намесніца міністра заклікала не распаўсюджваць неправераных звестак пра колькасць загінулых ды іншыя страты ўкраінскай арміі:

«Мы звяртаемся да грамадзянаў, грамадскіх ініцыятываў, якія спрабуюць публічна ўсталёўваць гэтыя лічбы, думаючы, што хтосьці іх хавае. Гэта не так, не працуйце на ворага і не адкрывайце гэтых лічбаў да заканчэння ваеннага становішча».

Пра страты расейскага войска Генеральны штаб Украіны працягвае паведамляць штодня. Так, паводле іх, за мінулыя содні было знішчана каля 300 расейскіх акупантаў.

Марыя Мурашка belsat.eu

 

Стужка навінаў