У Гомлі аднавілі разгляд справы супраць Ірыны Слаўнікавай


Пасля перапынку ў Гомельскім абласным судзе аднавілі разгляд крымінальнай справы супраць Ірыны Слаўнікавай. Журналістку TVP вінавацяць у арганізацыі пратэстаў і кіраванні «экстрэмісцкім фармаваннем». Ёй пагражае да 7 гадоў зняволення.

Даведка
Ірына Слаўнікава.
Фота: Ирина Славникова / Facebook

Ірыну Слаўнікаву, журналістку TVP, пачалі судзіць 23 чэрвеня. Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, таму атрымаць хоць якія звесткі адтуль немагчыма. Узначальвае працэс Мікалай Доля, той самы суддзя, які вынес прысуд у «справе Ціханоўскага». 23 чэрвеня суд пастанавіў прыпыніць разгляд справы да 6 ліпеня. А 6 ліпеня адклаў справу да 14 ліпеня.

Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць адразу паводле двух артыкулаў КК: арт. 342 – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»; арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

Ірыне пагражае да 7 гадоў зняволення.

Праваабаронцы прызналі Ірыну Слаўнікаву палітзняволенай.

Ірыну Слаўнікаву затрымалі разам з мужам напрыканцы кастрычніка 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце, сужэнства вярнулася ў Менск з адпачынку ў Егіпце. Пару арыштавалі на 15 содняў за публікацыю ў Facebook «экстрэмісцкага кантэнту». Вялося пра матэрыялы «Белсату» таго перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім.

Інтэрв’ю
«Няма нават слядоў злачынства». Бацька Ірыны Слаўнікавай пра суд над журналісткай
2022.07.06 20:09

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў