Платформа «Голас»: Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах у першым туры


Павел Лібер апублікаваў даследаванне прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, якое зладзілі «Голас», «Зубр», «Сумленныя людзі» і «ByPol». Стваральнік платформы «Голас» заяўляе, што за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 3 мільёны беларусаў.

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. 9 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

На падставе афіцыйных пратаколаў участковых выбарчых камісіяў і звестак платформы «Голас» ініцыятывы «Зубр», «Сумленныя людзі» і «ByPol» зладзілі даследаванне пра тое, як адбываліся выбары ў Беларусі і якія іх сапраўдныя вынікі. Даследаванне апублікаваў у сеціве стваральнік «Голасу» Павел Лібер.

Даследнікі прыйшлі да высновы, што мінімум 3 мільёны выбарнікаў прагаласавалі за Святлану Ціханоўскую. А гэта значыць, што менавіта яна перамагла ў першым туры, адпаведна, Лукашэнка прайграў выбары.

Даследаванне грунтуецца на пратаколах выбарчых камісіяў, у якіх прадстаўнікі ўпісалі сумленна сапраўдныя лічбы.

«Усяго за Ціханоўскую прагаласавалі не менш за тры мільёны чалавек, або 56 % выбарнікаў з улікам рэальнай яўкі. Лукашэнка набраў 34 %, яшчэ 10 % атрымалі іншыя кандыдаты», – сцвярджаецца ў даследаванні.

Даследнікі лічаць, што ў ЦВК не было сапраўдных вынікаў галасавання, паколькі фальсіфікацыі адбываюцца на ўзроўні ўчастковых камісіяў. Таму, верагодна, дапускаюць аналітыкі, рэальны вынік выбараў вядомы толькі старшыням камісіяў, а значыць, ніхто не ведае рэальных вынікаў агулам па краіне.

Hавiны
Вязням у СІЗА прапаноўвалі напісаць просьбу пра памілаванне. Чырвоны Крыж зняпраўдзіў свой удзел
2021.06.09 11:58
Стужка навінаў