Беларускага ксяндза аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»


Суд Пастаўскага раёну аштрафаваў беларускага ксяндза Анджэя Бульчака на 960 рублёў (30 базавых велічынь) за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ксёндз Анджэй Бульчак. Фото: katolik.life

Бульчак мае польскае грамадзянства і ў сакавіку з’ехаў з Беларусі. Што дакладна паставілі ў віну ксяндзу, не ўдакладняецца. Анджэй Бульчак жыў у Беларусі 14 гадоў, на момант ад’езду працаваў пробашчам касцёлу Езуса Міласэрнага ў Паставах.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», за апошні месяц у аналагічных справах судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх святароў у Віцебскай, Менскай і Магілёўскай вобласцях. Гэтак, ксяндза Ігара Лашука аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». А да таго затрымлівалі ксяндзоў у Горках і Лынтупах. Звычайна прычынай разбораў былі выказванні святароў супраць вайны.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў