Супраць уладальнікаў сайту «Медиа-Полесье» пачалі крымінальную справу


Пракуратура Лунінецкага раёну пачала крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара і заснавальніка ТАА «МП компані», які з’яўляецца ўладальнікам сеткавага выдання «Медиа-Полесье». Ім інкрымінавана злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (артыкул 424 КК).

Паводле пракуратуры, у працы выдання выявілі «публікацыі недакладных звестак, накіраваных на нагнятанне абстаноўкі і фармаванне ў грамадскасці негатыўнага стаўлення да ўлады, а ў асобных выпадках – экстрэмісцкіх матэрыялаў».

За гэта ТАА «МП компані» ўжо чатыры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, а ў верасні 2021 года сайт «Медиа-Полесье» заблакавалі.

Таксама сцвярджаецца, што дырэктар і заснавальнік арганізацыі больш за два гады не плацілі падаткі за асобных работнікаў і пазбавілі іх магчымасці «ўключыць дадзены перыяд у працоўны стаж пры вылічэнні пенсіі». Шкода дзяржаве ацэненая ў больш як 10 тыс. рублёў.

Hавiны
Заблакаваны сайт Media-Pоlesye.by. Прычыны невядомыя
2021.09.03 13:46

ПС belsat.eu

Стужка навінаў