Амерыканскія кангрэсмены заклікалі вызваліць Ігара Лосіка і іншых беларускіх палітвязняў


Сустаршыні камісіі ў пытаннях правоў чалавека ў Кангрэсе ЗША Джэймз МакГовэрн і Крыстафэр Сміт апублікавалі заяву ў сувязі з пераследам блогера Ігара Лосіка.

Кангрэсмены заявілі, што «глыбока занепакоеныя» рашэннем выставіць Лосіку новае абвінавачванне пасля 9 месяцаў перабывання за кратамі.

«Журналістыка – гэта не злачынства. Мы асуджаем брутальныя напады і фальшывыя абвінавачанні, выстаўленыя прэсе ў Беларусі за асвятленне рэпрэсіўных дзеянняў ураду Аляксандра Лукашэнкі. Ігар і іншыя палітвязні мусяць быць неадкладна вызваленыя», – падкрэсліваецца ў заяве.

Кангрэсмены таксама кажуць, што яны «шакаваныя і збянтэжаныя інфармацыяй аб пагаршэнні здароўя і маральнага духу Ігара». «Мы заклікаем яго не адмаўляцца ад надзеі і сілкавацца моцай ад сваіх прыхільнікаў у Беларусі, Злучаных Штатах і ва ўсім свеце», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Катаванні палітвязняў. Фурманаў абвесціў галадаванне, Лосік і Пятрухін спрабавалі перарэзаць жылы
2021.03.11 21:05

На дзень 14 сакавіка ў Беларусі прызналі палітвязнямі 285 чалавек.

Аб’ектыў
Жанчыны за кратамі – 38 жанчын праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі
2021.03.08 22:15

ІІ Belsat.eu

Стужка навінаў