Украіна запатрабавала сустрэчу з Расеяй у межах Венскага дакументу


15 лютага ў межах Венскага дакументу чакаецца сустрэча з Расеяй, паведамляе АБСЕ. Венскі дакумент – гэта міжнароднае пагадненне, якое прызначана для рэалізацыі захадаў даверу і бяспекі ў рэгіёне.

Украіна папрасіла сустрэчу з Расеяй у межах Венскага дакументу, пасля таго як расейскі бок не адказаў своечасова аб надзвычайнай вайсковай дзейнасці каля межаў Украіны. Венскі дакумент з’яўляецца міжнародным пагадненнем, якое прызначана для рэалізацыі захадаў даверу і бяспекі ў рэгіёне.

Украіна на сустрэчы з Расеяй мае намер абмеркаваць пытанні аб узмацненні і перадыслакацыі войскаў Крамля каля межаў і мае намер узняць пытанне пра акупаваны Крым.

Акрамя таго, Літва, Латвія і Эстонія ў межах дакументу запатрабавалі сустрэчу з Беларуссю, якая адбудзецца 14 лютага.

Hавiны
Віталь Гуркоў запісаў відэазварот праз пагрозу вайны
2022.02.14 15:26

ВЛ belsat.eu

Стужка навінаў