МУС пра затрыманні пад Смалявічамі: Удзельнікі ўжывалі алкаголь, а адна дзяўчына – наркотыкі (але гэта недакладна)


АМАП разагнаў канцэрт гурта Разбітае сэрца пацана на турбазе Аганёк пад Смалявічамі. 14 лютага 2021 года. Крыніца: t.me/pressmvd

Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных справаў пракаментавала затрыманні на канцэрце беларускіх гуртоў «Разбітае сэрца пацана» (РСП), Panska Moc і Ok-band у Смалявіцкім раёне.

Імпрэзу назвалі «несанкцыяваным масавым мерапрыемствам», на якім пад выглядам вечарыны «сабраліся актывісты дэструктыўных чатаў».

Агулам затрымалі 68 чалавек, сярод якіх былі непаўналетнія. На дарослых склалі пратаколы паводле адміністратыўнага артыкулу 23.34, а ў дачыненні бацькоў падлеткаў праводзяць праверку па факце невыканання імі абавязкаў выхавання дзяцей.

Адпусцілі толькі 10 чалавек: падлеткаў і тых, хто мае непаўнагадовых дзяцей.

МУС сцвярджае, што ўдзельнікі канцэрту ўжывалі алкаголь, а адна з дзяўчынак, магчыма, – наркотыкі. Яе завезлі на медычны агляд.

Hавiны
АМАП разагнаў канцэрт на турбазе пад Смалявічамі. Паведамляюць, што затрымалі 67 чалавек
2021.02.14 08:37

Раней стала вядома, што на базе адпачынку «Аганёк» у Смалявіцкім раёне ўвечары 13 лютага затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту беларускіх гуртоў «Разбітае сэрца пацана» (РСП), Panska Moc і Ok-band

У мясцовым чаце пісалі, што затрымалі 67 чалавек, якіх даставілі РАУС. Некаторыя нібыта ехалі туды на ўласных аўтамабілях у суправаджэнні амапаўцаў. Некаторых адвезлі ў жодзінскі ІЧУ.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў