Гарадзенскага актывіста Ежы Грыгенчу адпусцілі з лідскага ІЧУ. Суд над ім яшчэ не адбыўся


Гарадзенскі актывіст Ежы Грыгенча выйшаў з лідскага ІЧУ пасля 72 гадзінаў затрымання, паведамляе Hrodna.life.

Адміністратыўную справу паводле арт. 23.34 не скасавалі – Ежы Грыгенчу чакае суд. Дата паседжання невядомая, актывіста выклічуць у Ліду.

Ежы Грыгенча – сябра АГП. Яго затрымалі 10 лютага, калі ён прыехаў у Лідскі РАУС дзеля разбіральніцтва ў адміністратыўнай справе. Нагодаю для яе сталі падзеі пасля вынясення прысуду актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку ў судзе Лідскага раёну 18 студзеня. Тады падтрымаць вязня сабраліся каля 50 чалавек, у тым ліку і гарадзенцы. Вырак сустрэлі воклічамі «Ганьба!».

Паводле інфармацыі журналіста «Белсату», напярэдадні Усебеларускага народнага сходу рэпрэсіі закранулі не менш як 30 пратэстоўцаў з Ліды. Адміністратыўны працэс вёў маёр Лідскага РАУС Мікалай Рабушка.

Hавiны
Пераслед актывістаў у Лідзе: затрыманы гарадзенскі актывіст Ежы Грыгенча
2021.02.10 14:33

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў