Расейцы ідуць! Як Менск сустракаў турыстаў з Усходу (мультымедыя)


«Беларускі кірунак» набывае ўсё большую папулярнасць у нашых суседзяў з Усходу. Расейскія турысты цэняць чысціню гарадоў і дагледжанасць палёў, нізкія кошты і добразычлівасць беларусаў. Хоць апошняга ў «сінявокай» усё менш і менш.

Беларусь па-ранейшаму лічыцца ў Расеі «кавалачкам Еўропы», але – без візавых абмежаванняў і моўнага бар’еру. «Мала людзей, няма бяздомнікаў і чурак, гэта шыкоўна», – піша ў «Тўітэры» адзін з інтэрнаўтаў. Аднак іншы юзэр заўважае, што Беларусь – «савок, але кормяць смачна».

А вось сярод мясцовых жыхароў нярэдкая адмоўная рэакцыя на наплыў расейскіх турыстаў. «Расейцы носяцца па горадзе, як апошнія крэтыны, парушаючы ўсе хуткасныя рэжымы», – скардзіцца адзін з інтэрнаўтаў. «Расейцы ў спартовых касцюмах з двугаловымі птушкамі спыталі, дзе абменнік, з цяжкасцю падавіў жаданне адказаць па-беларуску», – піша іншы карыстальнік «Тўітэру».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў