Лукашэнка звальняе медработнікаў «Экамедсэрвісу» (Дадаліся два відэа)


Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка таксама даручыў Міністэрству аховы здароўя ўзяць пад кантроль і кіраванне цэнтрам «Экамедсэрвіс». «Будучыня гэтай камерцыйнай арганізацыі будзе вызначаная найбліжэйшым часам», – адзначаецца ў паведамленні.

«Камітэту дзяржкантролю даручана праверыць фінансава-гаспадарчую дзейнасць цэнтру, а Следчаму камітэту забяспечыць прыняцце самых жорсткіх захадаў пакарання да вінаватых», – паведамляе прэс-служба.
{movie}Смерць праз памылку ў шпіталі: Ці часта такое бывае ў Беларусі?|right|10511{/movie}
У канцы сакавіка ў «Экамедсэрвісе» зрабілі аперацыяю рынапластыкі 23-гадовай жыхарцы Горадні. Пасля аперацыі пацыентка ўпала ў кому і не выходзіла з гэтага стану прыблізна месяц. Так і не прыйшоўшы ў прытомнасць, дзяўчына памерла 23 красавіка ў 4-й клінічнай больніцы Менску. Праваахоўныя органы праводзяць правяранне паводле факту смерці.
{movie}Лукашэнка звальняе медработнікаў «Экамедсэрвісу»|right|10509{/movie}
27 красавіка старшыня савету заснавальнікаў «Экамедсэрвісу» Уладзімір Каява размясціў на сайце «Otzyvy.by» спачуванне ад імя калектыву медцэнтру.

«Калектыў медычнскага цэнтру «Экамедсэрвіс» шчыра выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім нашага пацыента і смуткуе разам з імі, – гаворыцца ў спачуванні. – Цяпер праводзіцца разбіральніцтва здарэння, да заканчэння якога канчатковыя высновы аб прычынах, якія прывялі да трагедыі, рабіць дачасна. З мэтаю выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні медычнай тайны, каментаваць у медыях гэтае пытанне нам не ўяўляецца магчымым».

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў