Менск – няўтульны горад?


Хто паставіў «Гадзілу» ля Свіслачы? Хто ўкараняе брудна-жоўты, брудна-ружовы і дзікунска-зялёны колеры ў менскай архітэктуры? Чаму сталіца стала такою, якою ёсць? У «Размове Жбанкова» – гутарка з дызайнерам Міхалам Анемпадыставым.

{movie}Міхал Анемпадыстаў у “Размове Жбанкова”|right|10394{/movie}

Горад – гэта заўсёды больш як забудова. Горад – гэта сюжэт, горад – гэта логіка, гэта музыка. І праўда ў тым, што ў Менску гэтую музыку пачуць усё цяжэй.

«Калі паставіць пытанне такім чынам: ці ў Менску камфортна, ці ў Менску – утульна? Мой адказ будзе адназначны: не, – сцвярджае госць праграмы. – Кожны горад аднекуль з’яўляецца і мае логіку свайго развіцця, логіку сваёй прасторы. І ў Менску ёсць свая логіка: гэта Свіслач, што ў пэўным месцы мае вакол сябе групу ўзвышшаў. Гэта тое месца, адкуль пачаўся старажытны Менск. Гэта задало логіку развіцця гораду».

Аднак, паводле Міхала Анемпадыстава, Менск гэтую логіку страціў. «Цяпер мы нават не можам паглядзець, як выглядае наш горад, бо ўсё забудавана», – падкрэсліў дызайнер.

Глядзіце больш – у «Размове Жбанкова».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў