У Эстонні паўстала першая ў свеце опера, напісаная паводле матываў… спрэчкі ў «Twiter». У мастацкім творы выразна адчуваецца і напал жарсцяў, і драматычнасць, і нагняценне атмасферы неспакою – словам, усе тыя эмоцыі, якімі быў насычаны “тўітэрны” дыялог паміж прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хэндрыкам і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў эканоміцы Полам Кругманам.
{movie}Агляд падзеяў культуры (09.04.2013)|right|10117{/movie}
Аўтар оперы – амерыканскі кампазітар латвійскага паходжання Юджэн Бірман.
ЮДЖЭН БІРМАН, КАМПАЗІТАР:
“Тўіты і ўвесь гэты тэкст – такія тэатральныя, яны фантастычна жывыя, што пакласці іх на музыку было надта лёгка”.
Уся опера працягваецца 15 хвілінаў, назва твору – “Nostra Culpa” – “Нашая віна” – адлюстроўвае сутнасць “тўітэрнай” дыскусіі на тэму размеркавання фінансаў у Эстоніі.
Іншыя тэмы: у Магілёве праходзіць ХХVI фестываль польскага кіно. Лісты Мэрылін Манро і Джона Ленана выставілі на продаж. У Парыжы паказалі муранскае шкло розных перыядаў.
Мар’яна Чарняева, belsat.eu