У Беларусі – моцны туман. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


У першай палове дня 13 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Менску чакаецца моцны туман, паведамляе pogoda.by.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

ДАІ заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі ў гэтых умовах. Кіроўцам рэкамендуецца рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі, максімальна знізіць хуткасць і павялічыць дыстанцыю, а таксама пазбягаць рэзкага тармажэння і перастраення.

ДАІ таксама заклікае быць асцярожным пешаходам і падчас туману прымацоўваць да адзення святлоадбіўныя элементы.

РР belsat.eu

Стужка навінаў