З палітвязняў спаганяюць грошы за «блакаванне транспарту» 9 і 10 жніўня мінулага года


Суд Заводскага раёну Менску задаволіў грамадзянскі пазоў «Менсктрансу» і пастанавіў спагнаць з Сяргея Брыля, Іллі Гагіева,Аляксандра Нурдзінава, Дзяніса Чыкалева, Лявона Халатрана, Іллі Талкача, Ігната Сідорчыка, Антона Бяленскага, Дзмітрыя Кубарава, Аляксея Беразінскага і Вячаслава Папова грашовыя сродкі за тое, што гэтыя асобы «заміналі» руху грамадскага транспарту.

«Менсктранс»падлічыў, што ў выніку «супрацьпраўных» дзеянняў групы асобаў 9 і 10 жніўня атрымаў страты ў памеры 3621 рублёў і 94 капейкі і звярнуўся ў суд з грамадзянскім пазовам. Суд Заводскага раёну сталіцы 7 кастрычніка разгледзеў зварот прадпрыемства і задаволіў яго. Такім чынам, паводле пастановы суда, з палітвязняў Сяргея Брыля, Іллі Гагіева, Аляксандра Нурдзінава, Дзяніса Чыкалева, Лявона Халатрана, Іллі Талкача, Ігната Сідорчыка, Антона Бяленскага, Дзмітрыя Кубарава, Аляксея Беразінскага і Вячаслава Папова будзе спагнаная гэтая сума. Акрамя таго, палітвязні маюць выплаціць яшчэ і 181 рубель і 10 капеек у выглядзе дзяржаўнага мыта.

З 11 адказчыкаў трое ў ІЧУ, адзін з’ехаў з Беларусі, а сямёра адбываюць пакаранне на «хіміі». Пры гэтым палітвязняў на суд не даставілі, патлумачылі ім, што гэта звязана з пандэміяй каронавіруса.

Hавiны
Новыя затрыманні ў Пружанах. Прыйшлі да родных палітвязня
2021.10.13 18:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў