Такаеў падтрымаў ідэю вярнуць Астане старую назву. Ён жа і перайменаваў яе ў Нур-Султан


Іншыя аб’екты, названыя ў гонар Назарбаева, пакуль не збіраюцца пераймяноўваць. Гэта значыць, усё яшчэ будзе можна прызямліцца ў аэрапорце «Нурсултан Назарбаеў», праехаць праз Універсітэт Назарбаева да помніку Назарбаеву каля Назарбаеў-цэнтру. Толькі гэта ўсё будзе не ў Нур-Султане, а Астане.

Дарожны паказнік, пастаўлены пасля перайменавання Астаны ў Нур-Султан. Казахстан. 9 красавіка 2019 года.
Фота: Мухтар Холдорбеков / Tengrinews.kz

Кіраўнік Казахстану Касым-Жамарт Такаеў унёс норму пра вяртанне сталіцы старой назвы ў праект канстытуцыйнага закону, паведаміў 13 верасня ягоны прэс-сакратар. Назваць Нур-Султан зноў Астаною прапанавала група дэпутатаў, што «абапіралася на прапановы, якія неаднаразова выказваліся ў часе сустрэчаў з насельніцтвам, а таксама ў шмат якіх зваротах грамадзянаў у перыяд рэферэндуму».

Пры гэтым Такаеў «лічыць гістарычным фактам вызначальную ролю ва ўмацаванні дзяржаўнасці» свайго папярэдніка Нурсултана Назарбаева, таму іншыя аб’екты, названыя ў гонар Назарбаева, мусяць захаваць назвы.

Назваць Астану Нур-Султанам (даслоўна з казахскай гэта перакладаецца як «светлая ўлада») у 2019 годзе прапанаваў сам Такаеў – адразу пасля таго, як даў прэзідэнцкую прысягу па сыходзе Назарбаева.

Але ў пачатку 2022 года ў Казахстане пачаліся масавыя пратэсты, пасля здушэння якіх Назарбаева пазбавілі шэрагу прывілегіяў, а атачэнне Назарбаева было адхіленае ад улады. Яшчэ падчас гэтых пратэстаў дзяржаўныя медыі Казахстану перасталі называць сталіцу што старой, што новай назвай, ужывалі слова «сталіца» («елрода»).

У чэрвені ў Казахстане прайшоў рэферэндум аб новай Канстытуцыі – у справе пераходу ад суперпрэзідэнцкай рэспублікі, што была пры Назарбаеве, да проста прэзідэнцкай, а таксама ў справе дэнурсултанізацыі Канстытуцыі ды прыбіранні згадак пра «першага прэзідэнта», «заснавальўніка незалежнага Казахстану» і тытулу «Елбасы» («лідара нацыі»). Паводле афіцыйных звестак, за прагаласавалі 77 %.

Але ў верасні 2022 года Такаеў ініцыяваў новыя змены ў Канстытуцыі (галоўная з якіх – абмежаванне мандату прэзідэнта адным тэрмінам працягласцю 7 гадоў) і правядзенне новых выбараў.

Hавiны
Такаеў звінаваціў Назарбаева ў з’яўленні алігархату і сказаў, што трэба дзяліцца
2022.01.11 13:34

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў