Міністр унутраных справаў Польшчы пракаментаваў затрыманне беларускага актывіста


Міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі адрэагаваў у сваім Twitter на затрыманне беларуса Макара Малахоўскага, які з’ехаў у Польшчу, хаваючыся ад пераследу рэжыму Лукашэнкі.

Макара Малахоўскага затрымалі ў горадзе Пясэчна. Беларус, быўшы рэпрэсаваным на радзіме, з лістапада 2020 года жыве ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы. Затрымалі Малахоўскага, атрымаўшы ліст з беларускай пракуратуры.

Макар Малахоўскі.
Фота: Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności / Forum

«Учорашняе затрыманне грамадзяніна Беларусі ў Пясэчне – гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстання так званай «чырвонай ноты Інтэрполу«. У гэты раз праз беларускі рэжым. Яшчэ ў ліпені я звярнуўся да ўладаў Інтэрполу, кажучы пра патрэбу зменаў у гэтай сферы», – напісаў Марыюш Каміньскі.

Паводле яго, Малахоўскага затрымалі ў кватэры ў горадзе Пясэчна. Беларус, быўшы рэпрэсаваным на радзіме, з лістапада 2020 года жыве ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы.

Затрымалі Малахоўскага, атрымаўшы ліст з беларускай пракуратуры.

Абноўлена
У Польшчы на запыт пракуратуры з Беларусі затрымалі беларускага ўцекача.
2021.09.13 13:24

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў