Дзмітрыя Баскава выключылі са складу Савету КХЛ


Дзмітрыя Баскава апазналі сярод магчымых удзельнікаў забойства Рамана Бандарэнкі.
Фота: TUT.by

13 верасня Агульны сход удзельнікаў ТАА «Кантынентальная хакейная ліга» абраў новы склад Савету дырэктараў КХЛ на сезон 2021/2022. У яго не ўвайшоў былы кіраўнік Федэрацыі хакею Беларусі і старшыня назіральнага савету менскага «Дынама» Дзмітрый Баскаў.

Замест Баскава ў савеце КХЛ будзе генеральны дырэктар ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама» (Менск) Сяргей Сушко.

Hавiны
Міжнародная федэрацыя хакею дыскваліфікавала старшыню беларускай федэрацыі Баскава на 5 гадоў
2021.09.08 16:28

Нагадаем, што Дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе (МФК) вырашыла дыскваліфікаваць старшыню Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Дзмітрыя Баскава. Рашэнне апублікавалі 8 верасня.

Рашэнне прынялі пасля 10-месячнай праверкі дысцыплінарнай камісіі. Тая прызнала Баскава вінаватым у парушэнні нормаў паводзінаў МФК, а менавіта – у спробах беспасярэдняга ўплыву на іншых, каб тыя падтрымлівалі ўрад Беларусі, у пагрозах і дыскрымінацыі беларускіх атлетаў за іхныя палітычныя погляды. Таксама Баскава прызналі вінаватым у парушэнні артыкулу 5 Алімпійскай хартыі і правілаў МФК праз адкрытае падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля гэтага Дзмітрый Баскаў напісаў заяву аб сыходзе з Федэрацыі хакею Беларусі.

Hавiны
Дзмітрый Баскаў пакінуў пасаду Старшыні ФХБ
2021.09.10 20:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў