У раёне Запарожскай АЭС зноў адбываюцца абстрэлы


Мэр Энэргадару Дзмітрый Арлоў заявіў, што гэта расейскія вайскоўцы абстрэльваюць раён побач з Запарожскай АЭС.

«Паступае інфармацыя аб чарговых правакацыях з боку акупантаў. Паводле сведчаннях мясцовых жыхароў, з раёну паркавай зоны ў бок Запарожскай АЭС і прамысловай тэрыторыі зноў вядуцца абстрэлы. Прамежак паміж вылетам і прылётам нязначны», – адзначыў ён.

Раней Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што расейская армія абстрэльвае ЗАЭС з сяла Вадзяное, а таксама рыхтуе правакацыі пад украінскім сцягам.

Факт абстрэлаў у раёне ЗАЭС пацвярджаюць і ў прызначанай акупацыйнымі войскамі «адміністрацыі» Запарожскай вобласці, але там вінавацяць ва ўсім ЗСУ.

Аб’ектыў
«Гэта можа быць яшчэ адзін Чарнобыль ці яшчэ горш». Запарожская АЭС, магчыма, замінаваная
2022.08.06 23:21

Нагадаем, Запарожская АЭС у горадзе Энэргадар захоплена расейскімі вайскоўцамі. Украінскія ўлады заяўляюць, што расейскія вайскоўцы неаднаразова абстрэльвалі ЗАЭС у мэтах правакацыі. Акрамя таго, ёсць звесткі, што расейцы размясцілі вайсковую тэхніку са зброяй і выбухоўкай у машынных залах энергаблокаў № 1 і № 2.

Кіраўнік МАгАтЭ Рафаэль Гросі заявіў, што абстрэлы ствараюць суцэль рэальную небяспеку ядравай катастрофы, якая можа пагражаць здароўю насельніцтва і навакольнаму асяроддзю ва Украіне і за яе межамі.

Аналітыкі Інстытуту вывучэння вайны (ISW) лічаць, што расейскія войскі выкарыстоўваюць Запарожскую атамную электрастанцыю, каб узмацніць страх ядравай катастрофы і знізіць жаданне Захаду падтрымліваць Украіну.

Улады Расеі ў сваю чаргу вінавацяць у абстрэлах атамнай станцыі ўкраінскую армію.

Hавiны
Сталы прадстаўнік Расеі пры ААН не падтрымаў прапановы зрабіць дэмілітарызаваную зону вакол ЗАЭС
2022.08.12 08:56

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў