Пад выглядам вапняку і вугалю. У Літву і Польшчу працягваюць завозіць цыгарэты з Беларусі


Надалей працягваецца кантрабанда цыгарэтаў з Беларусі ў краіны Еўрапейскага Звязу. Пра гэта паведамляюць мытні суседніх краінаў.

Беларускі цягнік з цыгарэтамі ў Літве.
Фота: Muitinės kriminalinė tarnyba / Facebook

11 жніўня на станцыі Кяна літоўскія мытнікі правяралі цягнік, які ехаў з Беларусі ў Калінінградскую вобласць Расеі. У двух з шасці вагонаў з вапняком былі знойдзеныя каробкі з беларускімі цыгарэтамі. Сканфіскавалі 61 тысячу пачкаў цыгарэтаў коштам больш за 100 тысяч еўраў.

Перад гэтым польскія мытнікі перахапілі беларускія цыгарэты на літоўска-польскай мяжы. Цяжкавік, які ехаў з Літвы, спынілі ў раёне Будзіска. У дакументах было ўказана, што перавозіцца вугаль, але за мяшкамі з вугалем мытнікі знайшлі мяшкі з цыгарэтамі.

Беларускія кантрабандныя цыгарэты ў Польшчы.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Былі канфіскаваныя 170 тысяч пачкаў цыгарэтаў. Іх кошт ацэньваюць на больш як 550 тысяч долараў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў