На 3 рублі вырасла базавая стаўка. Ад яе залежыць заробак бюджэтнікаў


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У адпаведнасці з пастановай Савету Міністраў Беларусі ад 13 жніўня № 461 «Аб устанаўленні памеру базавай стаўкі» з 1 жніўня базавая стаўка для бюджэтных арганізацыяў складзе 198 рублёў.

З 1 студзеня 2021 года базавая стаўка складала 195 рублёў. То бок рост склаў 3 рублі.

У параўнанні з мінулым годам тэмп росту базавай стаўкі ў 2021 годзе складзе 106,1 %, адзначаюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва. Разам з тым інфляцыя за сем месяцаў гэтага года ўжо склала 5,9 %.

Базавая стаўка з’яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы, на аснове аплачвацца праца бюджэтнікаў.

Hавiны
Буракі і морква ў Беларусі падаражэлі ў разы. Ці здолеюць чыноўнікі стрымаць кошты?
2021.08.12 09:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў