Украінскі ўцякач выйграў 500 тысяч еўраў у бельгійскую латарэю


Украінец, які як уцякач выехаў у Бельгію з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі, выйграў 500 тысяч еўраў у імгненную латарэю. Пра гэта паведамляе «Європейська правда» са спасылкаю на Нацыянальную латарэю Бельгіі.

Беларускія рублі, долары ЗША і еўры. Менск, Беларусь, 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Украінец у веку ад 18 да 24 гадоў, які жыве ў Брусельскім сталічным рэгіёне, 16 траўня набыў скрэтч-картку на запраўцы за пяць еўраў. Адзін з нумароў аказаўся выйгрышным.

«Ягоныя пачуцці былі вельмі змяшаныя. Ён відавочна думаў пра Украіну, а ў гэты час цяжка радавацца ўсяму, што адбываецца ў тваёй краіне. Але ў той жа час, вядома, ён быў вельмі рады сваёй перамозе і, перш за ўсё, поўны надзеі», – распавялі прадстаўнікі латарэі.

Украінец імкнецца як мага хутчэй вярнуцца дадому, а выйгрыш плануе патраціць на дапамогу Украіне. Праўда, спачатку «хоча зарганізаваць вечарынку тут, у Бельгіі, для сям’і і сяброў».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў