Украіна вярнула целы 220 загінулых абаронцаў Марыупалю


Украіна вярнула целы 220 загінулых абаронцаў Марыупалю, паведаміў былы камандзір палка «Азоў» Максім Жорын.

Сярод іх траціна – байцы палка «Азоў», а таксама прадстаўнікі іншых падраздзяленняў, якія абаранялі горад.

«Цяжкая тэма вяртання целаў загінулых герояў з тэрыторыі заводу «Азоўсталь». Магу пацвердзіць два абмены: целы 220 загінулых ужо цяпер у Кіеве, прыкладна траціна – гэта азоўцы, ідзе працэс апазнання. Не ўсе дэталі можна раскрываць, але сякая-такая інфармацыя ўжо даступная, якою вырашыў падзяліцца», – паведаміў Максім Жорын.

Былы камандзір распавёў, што над большасцю целаў трэба будзе правесці экспертызу, бо яны ў жудасным стане, апазнаць целы абсалютна немагчыма. Для ўстанаўлення асобы кожнага ўкраінскага вайскоўца спатрэбіцца некалькі месяцаў. Яшчэ прыкладна столькі ж целаў украінскіх салдатаў застаюцца ў Марыупалі, Украіна працуе над іх вяртаннем, распавёў Жорын.

Раней Украіна і Расея ўжо двойчы праводзілі абмен целамі загінулых вайскоўцаў: 4 чэрвеня – паводле формулы 160 на 160 (усе яны былі з «Азоўсталі») і паводле формулы 50 на 50 (большая частка з якіх былі таксама абаронцамі «Азоўсталі»).

Аналітыка
Севераданецк – самая гарачая зона бітвы за Данбас. Тлумачым, што там адбываецца
2022.06.08 15:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў