У МУС ацанілі колькасць беларусаў, якія ваююць за Украіну


У МУС ацанілі колькасць беларусаў, якія ваююць за Украіну, на 200 чалавек. Такі лік прывёў намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі Генадзь Казакевіч.

Генадзь Казакевіч.
Фота: mvd.gov.by

Казакевіч назваў беларускіх добраахвотнікаў сябрамі «нацыяналістычных батальёнаў» і вінаваціць іх у злачынствах, учыненых на тэрыторыі Беларусі. Таксама ён заявіў, што «ўдзел беларусаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежных дзяржаваў у складзе розных тэрарыстычных фармаванняў» не новая з’ява для Беларусі:

«Паводле наяўных звестак, у шэрагах нацыяналістычных батальёнаў Украіны каля 200 беларускіх грамадзянаў, у асноўным гэта так званыя футбольныя ультрас і ўдзельнікі пратэставых акцыяў 2020-га, якія ўчынілі рознага кшталту злачынствы і здолелі схавацца ад суда і следства».

Паводле Казакевіча, супрацоўнікі ГУБАЗіКу ўжо спынілі выезд некалькіх дзясяткаў маладзёнаў да 30 гадоў, якія збіраліся ваяваць за Украіну. Матэрыялы ў дачыненні іх перададзеныя ў следчыя органы.

Раней Святлана Ціханоўская казала пра 1500 беларусаў, якія абараняюць Украіну.

Артыкулы
Ціханоўская распавяла, колькі беларусаў ваюе за Украіну
2022.06.06 08:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў