Прэзідэнт Францыі, канцлер Нямеччыны і прэм'ер-міністр Італіі наведаюць Украіну 16 чэрвеня


На гэтым тыдні, 16 чэрвеня, канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэм’ер-міністр Італіі Мар’ё Драгі наведаюць Украіну, паведамляе італьянскае выданне «La Stampa».

Гэта будзе іхны першы візіт ва Украіну з пачатку вайны.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц.
Фота: AP Photo

У Кіеве яны плануюць сустрэцца з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, каб «паказаць усю падтрымку трох найбуйнейшых еўрапейскіх краінаў прэзідэнту Украіны», перадае выданне.

Раней ужо паведамлялі пра магчымы візіт прэзідэнта Францыі ва Украіну пасля таго, як Еўрапейскі Звяз абвесціць сваё рашэнне адносна статусу Украіны быць кандыдатам на сяброўства ў ЕЗ. Але невядома, ці падтрымліваюць гэтыя краіны прыняцце Украіны ў Еўразвяз.

Таксама выданне «Bild am Sonntag» паведамляла, што канцлер Нямеччыны Оляф Шольц хоча наведаць Украіну да саміту «Вялікай сямёркі» ў канцы чэрвеня.

Hавiны
«Або ратаваць твар Пуціна, або жыцці ўкраінцаў»: Польшча і Літва крытыкуюць Францыю і Нямеччыну
2022.06.10 23:11

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў