Макей абвінаваціў Захад у нежаданні расследаваць інцыдэнт з пасадкай самалёта «Ryanair» у Менску


У інтэрв’ю тэлеканалу АНТ міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь запрасіла дэлегацыю з заходніх краін для расследавання сітуацыі, але ніхто не прыехаў. Бо, як мяркуе чыноўнік, «вынік будзе не на іх карысць».

Інцыдэнт з прымусовай пасадкай 23 траўня ў Менску самалёту авіякампаніі «Ryanair», які ляцеў па маршруце Афіны-Вільня, абмяркоўваўся ў беларускім Міністэрстве замежных спраў на сустрэчы з пасламі краін Еўразвязу, ЗША, Японіі і Вялікабрытаніі.

Аб’ектыў
Санкцыі Еўразвязу ў адказ на пасадку самалёта
2021.06.01 23:14

– Мы па пунктах, аргументавана данеслі да нашых суразмоўцаў пазіцыю Беларусі. Мы не парушылі ніводнага міжнароднага закону, ніводнага міжнароднага правіла, ніводнага параграфа, – распавядаў пра размову з пасламі ў эфіры праўладнага тэлеканалу Ўладзімір Макей. – Па выніках тых дзён нам заявілі, што менавіта пад ціскам заходніх краін Беларусь пагадзілася на расследаванне. Мы прадэманстравалі ўсе матэрыялы, нашую гатоўнасць ад самага пачатку. Але мы бачым цяпер, што заходнія краіны ўжо не хочуць гэтага расследавання. Мы запрасілі прыехаць, і дэлегацыя, наколькі мне вядома, не прыехала. Больш за тое, ёсць яўнае нежаданне заходніх краін правядзення гэтага расследавання. Таму што вынікі будуць абсалютна не на іх карысць. Ні Польшча, ні Літва дагэтуль не перадалі матэрыялы, звязаныя з размовамі экіпажа самалёта з аэрапортамі іншых краін. <…>. Яны кажуць, што Беларусь нібы не выконвае прынцыпы вяршынства права. Дзе тут, у гэтай сітуацыі, мы бачым хаця б на ёту жаданне гэтых заходніх краін дзейнічаць у адпаведнасці з гэтым прынцыпам?

Макей узгадаў, што на сустрэчы таксама абмяркоўвалі тэму санкцый.

– Мы выпрацавалі адэкватныя зваротныя меры ў сферы палітыкі, эканомікі і ў ваеннай сферы, – заявіў міністр замежны спраў. – Мы будзем задзейнічаць гэтыя крокі ў залежнасці ад тых мер, якія прадпрымуць нашыя партнёры.

Абнаўляецца
Еўрапарламент абсалютнай большасцю галасоў заклікаў да новых санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі
2021.06.10 18:54

Паводле Макея, мэта санкцый – «удушэнне эканомікі Беларусі, давядзення краіны да галодных бунтаў, якія павінны зрушыць, проста знесці гэтую ўладу».

– Нам дакладна вядома, што нядаўна тым, што знаходзіцца ў Польшчы, было сказана – калі да верасня не будзе масавых пратэстаў у Беларусі, мы спынім вашае фінансаванне, – заявіў чыноўнік. – Адсюль і вось гэтыя ўчорашнія-пазаўчорашнія спробы арганізаваць блакаду транзітных дарог на мяжы і шэраг іншых спробаў, звязаных з арганізацыяй пратэстаў у Беларусі і вакол Беларусі.

Hавiны
Дыпламаты спыталі ў Макея пра выкананне Канстытуцыі ў Беларусі
2021.06.08 16:15

Сустрэча прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі і дыпламатычных місій дзяржаў-сябраў ЕЗ у Беларусі, а таксама амбасадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Швайцарыі і Японіі з Уладзімірам Макеем адбылася 8 чэрвеня 2021 года. Па выніках размовы замежныя дыпламаты выпусцілі сумесную заяву, у якой запатрабавалі вызваліць палітвязняў, спыніць арышты і катаванні ў месцах пазбаўлення волі, спыніць пераслед журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, распачаць палітычны працэс, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў