Успышка каронавіруса ў Паўночнай Карэі. Улады краіны называюць COVID-19 «невядомай ліхаманкай»


У выніку ўспышкі каронавіруса ў КНДР памерлі шэсць чалавек, выяўлена больш за 18 тыс. выпадкаў заражэння, паведамляе bbc.com, спасылаючыся на Цэнтральнае карэйскае агенцтва навінаў (KCNA).

Улады Паўночнай Карэі сцвярджаюць, што гэта першая ўспышка за ўвесь час пандэміі. Першы выпадак заражэння о-мікронам быў зафіксаваны ў Пхеньяне 8 траўня. Пасля гэтага ўва ўсёй краіне быў уведзены рэжым «максімальнай надзвычайнай сітуацыі» і абвешчаны локдаўн. Паўночнакарэйскія медыі прызналі, што хвароба распаўсюдзілася за межы сталіцы.

«Ліхаманка, прычыну якой вызначыць не ўдалося, стала імкліва распаўсюджвацца па ўсёй краіне з канца красавіка», – гаворыцца ў паведамленні KCNA. Паведамляецца таксама, што гэтая «ліхаманка» закранула 350 тыс. чалавек, 162 тыс. былі ізаляваныя і праходзяць лячэнне.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын напярэдадні склікаў паседжанне палітбюро ЦК Працоўнай партыі КНДР, на якім запатрабаваў спыніць распаўсюджванне віруса.

«Ува ўсіх раёнах і гарадах краіны заблакуйце свой рэгіён і надзейна заблакуйце шляхі распаўсюджвання шкоднага віруса. Мы пераадолеем крызіс, які раптам узнік, і абавязкова пераможам», – казаў ён падначаленым.

Аналітыка
Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны
2022.03.28 19:46

На думку аналітыкаў, звесткі пра тое, што «невядомая ліхаманка» распаўсюдзілася па ўсёй краіне, могуць сведчыць аб тым, што КНДР перажывае сапраўды маштабную ўспышку каронавіруса.

У 25-мільённай краіне няма праграмы вакцынацыі, Паўночная Карэя мае кепскую і несучасную сістэму медычнай дапамогі. Эксперты мяркуюць, што праз нізкі імунітэт насельніцтва КНДР можа стаць эпіцэнтрам распаўсюду новых штамаў COVID-19.

Раней улады КНДР сцвярджалі, што ў краіне падчас пандэміі не было зафіксавана ніводнага выпадку заражэння каронавірусам. Пхеньян адмовіўся ад паставак вакцынаў у рамках міжнароднага механізму «COVAX».

Аб’ектыў
Дэпрыватызацыя медыцыны: у Беларусі знікаюць прыватныя медычныя цэнтры
2022.05.05 23:27

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў