Уладзімір Зяленскі: «Гатовы размаўляць з Пуціным, але толькі з ім, без пасярэднікаў...»


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зялёнскі заявіў у інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу «Rai 1», што гатовы сустрэцца і пагаварыць з Уладзімірам Пуціным, але без пракрамлёўскіх пасярэднікаў і на ўмовах дыялогу, а не ўльтыматумаў.

«Што тычыцца перамоваў з РФ, пытанне ўскладняецца штодня. Я асабіста так мяркую, бо кожны дзень дэакупуюцца невялікія мястэчкі і бачым сляды здзекаў, катаванняў, расстрэлаў, якія пакінулі расейскія вайскоўцы. І менавіта таму ўскладняецца магчымасць перамоваў», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго, украінскае грамадства ўсе 8 гадоў хацела размаўляць з Расейскай Федэрацыяй.

«Цяпер грамадства ставіцца непазітыўна да гэтага. Я, як прэзідэнт, гатовы размаўляць з Пуціным, але толькі з ім, без пасярэднікаў і на ўмовах дыялогу, а не ўльтыматумаў», – падкрэсліў Зяленскі.

Нядаўна прэзідэнт Зяленскі адзначаў, што Украіна можа цалкам спыніць перамовы з Расеяй з прычыны забойства расейскімі вайскоўцамі цывільных жыхароў і палонных жаўнераў.

Аналітыка
«Марадзёрствуюць напоўніцу». Як украінскі Херсон трэці месяц выжывае пад расейскай акупацыяй
2022.05.13 13:52

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў