Палітзняволеная Алена Гнаўк спыніла галадоўку


Пра тое, што Алена Гнаўк спыніла галадоўку «Белсату» паведамілі сваякі пенсіянеркі.

Але Гнаўк не прымала ежу больш за дзесяць дзён, яна патрабавала, каб лісты, якія яна напісала, дахадзілі адрасатам.

Нагадаем, што ў няволі Алена Гнаўк з 11 студзеня. Яе затрымалі паводле адміністратыўнай справы, а пазней перавялі ў СІЗА № 6 Баранавічаў ужо па крымінальнай. Потым жанчыну этапавалі ў менскі следчы ізалятар № 1. Пасля зноў вярнулі ў Баранавічы, а цяпер яна знаходзіцца ў ІЧУ ў Пружанах.

Артыкулы
Сын Алены Гнаўк: Нават у турме яны не зламалі маю маці
2022.03.16 16:31

На 65-гадовую жанчыну завялі ўжо чатыры крымінальныя справы. У дзвюх з іх яе асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Але Алена Гнаўк працягнула актыўную дзейнасць, яна пісала зварот да ўладаў і здымала відэа. Напрыклад, жанчына распавяла пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Цяперашнія ўлады ацанілі гэта як распаўсюд «загадзя хлуслівых звестак аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што было скіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». На Гнаўк было заведзена дзве крымінальныя справы: дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК).

Беларус беларусу
Што стала з пенсіянеркай, якая абразіла Лукашэнку
2021.10.07 18:00

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў