Кліенты беларускіх банкаў скардзяцца на збоі ў працы картак «Mastercard»


Карткі «Mastercard» шэрагу беларускіх банкаў перасталі працаваць. Прычына збою невядомая.

Першымі праблему прызналі ў «Альфа-банку»: там заявілі, што іх карткі «Mastercard» часова не працуюць ува ўсёй Беларусі. Карткамі нельга расплаціцца ў краме і зрабіць перавод, аднак пры гэтым можна зняць наяўныя ў банкаматах. З «Visa» праблемаў пакуль няма.

Неўзабаве пра збоі ў працы картак «Mastercard» паведамілі кліенты «Прыёрбанку», «МТБанку» і «БНБ-Банку».

РР belsat.eu

Стужка навінаў