Праваабаронцы прызналі Васіля Пільца палітвязнем


Васіль Пілец у судзе.
Фота: «Вясна»

Васілю Пільцу замянілі пакаранне з «хатняй хіміі» на калонію, паведамляе «Вясна».

12 лютагасуд Кастрычніцкага раёну Горадні асудзіў Васіля Пілеца на год абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Суддзя прызнаў яго вінаватым у хуліганскіх дзеяннях у дачыненні да А. Галахова і В. Бондаравай.

Аднак намеснік пракурора Д. Антонавіча апратэставаў гэты прысуд і калегія па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суда змяніла пакаранне па прысудзе на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд уступіў у сілу, а сам Васіль Пілец накіраваны ва ўстанову.

«Мяркуем, што дадзеная крымінальная справа з’яўляецца яркім прыкладам селектыўнага, дыскрымінацыйнага падыходу абвінавачвання і суда да ўзбуджэння і разгляду крымінальных спраў у дачыненні да іншадумцаў», – падкрэсліваюць праваабаронцы.

Яны перакананыя, што пазбаўленне волі было ўжыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, а таксама што пазбаўленне волі было заснавана на фальсіфікацыі доказаў.

На 13 траўня ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 371 чалавек.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў